nonmoderate (nonmoderate) wrote,
nonmoderate
nonmoderate

Кропка біфуркацыі [ч.1]


Ну вось (у рэшце) дайшоў да сваёй кропкі біфуркацыі. Усведамленне таго што далей так быць не можа...

Не магу пісаць па-расейску (і чаго дзеля менавіта так?), на мове што і дзяржаўнай-та не з'яўляецца на Беларусі... Фармальна — гэта так. Калі для т. з. беларускай — існуе нейкі закон вызначаючы што так, мова (якой я зараз пішу) ёсць дзяржаўная, то для расійскай — тое яшчэ пытанне. Успрыйманне расійскай дзяржайнай мовы і за дзяржаўную мову беларускую — не ёсць безумоўным фактарам {падрабязней гл. у каментарах [1]}.

Не магу пісаць па-расейску, на мове — праз якую, сапраўды, забываю мову беларускую: разбураюцца, верагодна, нейронныя сувязі ў галаўным мозгу. Вось так страшэнна. Думаю праз нейкі ўзнікаючы кагнентыўны дэсананс, які прыводзіць да награвання некаторых канкрэтных участкаў галаўнога мозга (па прычыне алагічнасці расійскай мовы ў дачыненні да беларускай), звязаных з семантычным аналізам, напрыклад; награванне ж — прыводзіць да разбурэння бялку самых нейронаў... Гэта не прыдумка з майго боку, я сапраўды адчуваю, фіксую гэтакі нагрэў. {Я, напрыклад, спіртныя попоі не ужываю (увогуле [няма жадання, так сказаць]), бо мной літаральна адчувальны негатыў, які імі чыніцца...} Проста — асабістая фізіялогія, відаць.

Так, ёсць паліглоты, якія валодаюць вялікай колькасцю моў. Але іх валоданне, як я разумею, павярхоўнае, і — зводзіцца да аперавання вельмі вялікім спісам сінонімаў, семантычную розніцу між якімі і іх — яны не ўстане зразумець і не разумеюць па аб'ектыўных на тое прычынах {вялікі масіў супрацьмоўнай інфармацыі}; ды яна ім не патрэбна, апрыёры. Як і існуе праблема білінгвізма, і праблема засвойвання раней страчанай роднай мовы ва ўмовах эміграцыі... (і, верагодна, акупацыі)

У беларускай і расійскіх мовах розная, узаемасупрацьлеглая {я так разумею}... псіхакіматыка. Тэрмін цяжка мне растлумаць зараз, на дадзены момант, агульны ж, укладзены ў яго сэнс — вынікае са слоў сладнікаў у яго ўваходзячых; а лепшую расшыфроўку знайсці камусці пакуль зусім не магчыма. :) Вось прыклад, просты: "круты" i "крутой". Канцавы дыфтонг, у абедзвюх мовах, першапачаткова (як я разумею) аднолькавы. Але, вось развіўся ў розныя формы... {Не трэба забываць што раней, літара "ы", пісалася менавіта як "ъі" і ўяўляла сабой дзве самастойныя, як мінімум, графемы.} Калі проста: расійская мова мае больш нізкаўроўневае фарматавванне, прынамсі ў дачыненні мовы беларускай. Так бы мовіць, іншае фазавае становішча: "разьба ў галаве новая наразаецца і шарыкі пад ролікі не могуць стаць правільна..." Можа і ёсць адваротны працэс а можа і не...

Апісаныя працэсы мной назіраемы толькі ў дачыненні пісання, у моўных практыках — нічога падобнага не было заўважана. Іншымі словамі: размаўляць па расійску можна а вось пісаць, без шкоды для валодання беларускай мовай не прадстаўляецца магчымым, па майму перакананню. Задзейнічаны розныя аддзелы галаўнога мозга, або задзейнічаны ранейшыя — з рознай інтэнсіўнасцю... Як мог, на дадзены момант, — так і растлумачыў.

Не магу пісаць і па-беларуску, мове т.з. дзяржаўнай, але якой яна, па-сутнасці, і не з'яўляецца.

Па сутнасці любога Закона — я не абавязаны хоць нешта камусці рабіць; як фізічная асоба. Але калі я нешта раблю — я вымушаны суадносіць свае дзеянні ў дачыненні іншых асоб у поўнай адпаведнасці з існуючымі законамі. Я ж паслухмяны грамадзін? Калі дзяржава ліча, што я, знаходзячыся ў с тане не юрыдычнай (службовай) асобы павінен некакаму нешта рабіць, ды яшчэ задарма, то я, у меркаванні гэтай дзяржавы, — ёсць раб, а дзяржава, адпаведна, рабаўладальніцкая.

Але аповяд мой пра што: кожная памылка, граматычная ці пунктуацыйная, ці проста нейкая апіска, — ёсць парушэнне закона ["Аб правапісе"], парушэнне Канстытуцыі... Аднак, тое, што пакаранне не прыдугледжанае ў дадзеным выпадку, не дае мне права і падставы гэтае парушэнне здзяйсняць, з той простай нагоды што: гэта толькі з першага погляду парушэнне парушэнню розніца, а на самой справе — маё парушэнне перад дяржавай, у маральным сэнсе, дае неабмежаваныя падставы службовым асобам гэтай дзяржавы здзяйсняць кампенсацыйныя правапарушэнні ў дачыненні ўжо маёй асобы. Фармальна, я страчваю маральнае права, напрыклад, крычаць у агалос: "Грабю-юць!", "Трымайце злодзея!" і . т.п. Не роўнавагавая замена; я вам скажу. Без сваёй якой-ніякой публічнай пісаніны я неяк пражыву. Але не без сваёй сутнасці ці — інакш — сябе.

Праблема ў тым што я — разумею, што парушаю сваімі дзеяннямі закон, а таксама — разумею сваю катэгарычную нездольнасць, па аб'ектыўных і суб'ектыўных прычынах, зрабіць так каб закон, з майго боку парушаны не быў, што: 1) прыводзіць да развіцця ў мяне коплекса няпоўнавартнасці, па ідэі так павінна быць; 2) зніжае мой маральны эквівалент [ўзровень], у незалежнасці ад таго з'яўляецца ці закон сапраўды юрыдычна апраўданым або не, з прычыны таго што я — не ёсць цалкам адарваным ад соцыюма, пераходжу на нейкае ўзаемадзеянне з яго прадстаўнікамі, якія (з іх супольным псіхічным эквівалентам перавышаючым мой)... у стане зрабіць мне дрэнна, калі ўжо зусім каротка {бо інакш валынка яшчэ на такі ж, ці нават болей, аб'ём тэкста, не зусім адекватнага, на першы дый наступныя погляды, зместа... дурдом адпачывае... :) апісанне датычнае механізму прычынення шкоды}.

Я ўдзячны тым, хто чытаў мае колішнія выкрунтасы з правапісам. Дзякую тым, хто даваў свае катэгарычныя заўвагі на тэй конт, крытычныя і не зусім вельмі.

* * *

Што датычна правапіса. Фармальна я збіраўся ўжо даўно распачать практыку ў той канцэптуальнай плыні, да якой я быў даўно ўжо прыйшоў, але — сутыкнуўся з асноўнай праблемай — недахоп патрэбных графем, для кадыфікацыі парэбных гукаў. Спробу як-небудзь прыстасавацца і выкарыстоўваць той арсенал што маецца я знайшоў незадавальняючай. Фармальна атрымалась некалькі ўзроўняў [рэвізій].

Напрыклад толькі для лаціны маецца две: першая патрабуе новых графем з дыяктрыкамі {"этымалагічна-фанетычны" правапіс}, у другой — выкарыстоўваюцца толькі 16 зычных і 4 галосных без іх [д.] {"семантычна-марфалагічны"}. Думаю, ужо, разводзіць на чатыры... :) Вызначыцца стала цяпер вельмі цяжка... а аб'яднаць іх, бадай, ужо не ўяўляецца магчымым...

З кірыліцай складаней. Яна мае больш глыбокі і ёмкі культуралагічны пласт, які надарваць [зламаць, памяняць] не прадстаўляецца магчымым, або вельмі вельмі складаным. Дрэнна: што ў яе ёсць стваральнікі, якія намалявалі літары безсістэмна, так — як ім захацелася, літаральна зкалькаваныя з іншай мовы, ператварыўшы ўвесь моўны пласт, створаны на ёй, у другасны (або шэрагавы), не аўтэнтычны. Графемы кірыліцы — няўдалыя. Што тычыцца лаціны... вынаходніка яе цяжка назваць... хоць і яна — не "фантан".

Так, мне патрэбны новы правапіс, які адпавядае светапогляду і не знаходзіць у сабе супрацьмоўя. Аднак, ён [п.] не будзе ўжо т.з. беларускім: гэтую "гандлёвую марку" я пакідаю дзеючаму [пануючаму] рэжыму. Адпаведна, існуючы <іх> закон — я не парушу, хоць як. Закон, які выкарыстанне існуючых дыялектных форм мовы, мовы дзяржаўнай, якія як ручаі падсілкоўваюць асноўную артэрыю, як іх выкарыстальнікаў ставіць, з гледжання літары закона, — па-за межамі закона, (па-за межамі соцыюма самаго), маргіналізуючы іх а не робячы часткай існуючай рэчаіснасці. Забіць усё чалавечае, відавочна, — мэты пануючага на Беларусі рэжыма. Можа яны не хацелі, але факт застаецца фактам.

Ёсць два шляхі, каб, на мой погляд, запрацавала што было мной надумана: кароткі і доўгі. Кароткі (каля межаў года), але патрэбны значныя фінасавыя сродкі, якіх у няма; каб разлічыцца з падрадчыкамі [з тымі, хто здольны выканать некаторы значны фронт працы за мяне больш якасна і хутчэй, выкарыстоўваючы ужо існуючыя распрацоўкі]... І другі, доўгі: сам-насам з праблемай, з самага нуля; у гэтай сувязі, ва ўмовах патрэбнай жорсткай адназадачнасці, без распыльвання па баках сваёй увагі і г.д., бо інакш не здолею, ну, год, можа, з шэсць і спатрэбіцца...

Як бы там не было {А ці шмат у свеце фрыкаў?}, можа і атрымаецца што, вартаснае {"Если долго мучиться.."©; калі доўга біцца галавой аб сцяну — можа што і зламаецца... і, я так разумею, — не мае значэння што.} Аднак, з пэўнай свядомасцю магу заявіць: што ў дзеючага [пануючага] рэжыма дапамогі якой я — не атрымаю, хоць якой дробнай, так або інакш. Бачыце ж, у мяне, з імі, сінэргетычная несумяшчальнасць...

* * *

Што датычна часопіса [журнала]... Можа буду пошціць спасылкі на якія тэксты ад другіх [2; іншыя], якія мне спадабаліся ці неяк да спадобы. А ці можа — ...нават і пісаць, "навіны", якія не будуць мець да аб'ектыйнай рэчаіснасці хоць якое малейшае дачыненне: абсалютную хлусню (недатычнае да ранейшага). Гэтак зараз модна, такі вось трэнд, у вядучых ...СМІ, свету-цемры... І ці мне ж выбівацца з агульнага натоўпу... Га?

Калі некаму мае (лагічныя) высновы здаліся незадавальняючымі, то... што ж я магу зрабіць!?.

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

  • 3 comments